Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Снж 2018

Партызанскі летапіс: Новы год на вайне

Партызанскі летапіс: Новы год на вайне

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцы 1943-га Чырвоная Армія нанесла ворагу знішчальны ўдар і адваявала ў праціўніка больш як палавіну захопленых зямель. Усенароднае супраціўленне разрасталася імкліва. Новы 1944 год байцы партызанскіх фарміраванняў сустракалі з асаблівай надзеяй і верай у хуткую перамогу.

Нават у цяжкі ваенны час традыцыя адзначаць Новы год не згасла. Толькі абстаноўка, віншаванні і пажаданні былі іншымі…

"Партызанскі летапіс: Новы год на вайне" - чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ. Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем пра гэтыя хронікі і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі