У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліс 2018

Партызанскі летапіс: легендарны камандзір Філіпскіх і яго байцы

Партызанскі летапіс: легендарны камандзір Філіпскіх і яго байцы

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 1941 годзе воінская часць, у якой Яўген Філіпскіх служыў інструктарам прапаганды, трапіла ў акружэнне. З нешматлікай групы чырвонаармейцаў, якія дарэмна спрабавалі прабіцца праз лінію фронту, ён арганізаваў атрад. Тады ніхто не мог уявіць, што пяць адважных бальшавікоў, пяць адданых воінаў Савецкай Радзімы стануць ядром будучай партызанскай брыгады, якая ператворыцца ў магутнае баявое злучэнне...

Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: легендарны камандзір Філіпскіх і яго байцы" - прысвечана брыгадзе "Полымя", якая змагалася з ворагам у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы варыянт. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс