У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2019

Партызанскі летапіс: лазарэт у лесе

Партызанскі летапіс: лазарэт у лесе

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая зіма Вялікай Айчыннай вайны для беларускіх партызан была самай цяжкай. Для лячэння параненых не было ні медыкаментаў, ні спецыялістаў, ні ўмоў для аказання дапамогі. Ампутацыі праводзілі на зямлі, на возе або у вясковай цёмнай хаце звычайнымі нажоўкамі. Наркоз - вялікія дозы самагону. Сітуацыя пачала паляпшацца толькі ў другой палавіне 1942 года: у глухіх беларускіх лясах з'явіліся першыя лазарэты, а ў цяжкахворых партызан - шанц на жыццё...

Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: лазарэт у лесе" - прысвечана медыцыне на вайне і медыцынскім работнікам, якія ў суровых умовах, рызыкуючы ўласным жыццём, як маглі, да апошняга ратавалі іншых.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі, пераведзеныя ў лічбавы фармат. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс