У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Врс 2018

Партызанскі летапіс: Клічаўская партызанская зона, або Малая Савецкая зямля

Партызанскі летапіс: Клічаўская партызанская зона, або Малая Савецкая зямля

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яе называлі Малой Савецкай зямлёй - Клічаўская партызанская зона была адной з самых вялікіх у Беларусі. У пачатку 1944 года яе тэрыторыя перасягала 3 тыс. квадратных кіламетраў. Тут знаходзілася больш за 70 тыс. мірных жыхароў і 18 тыс. партызан. З Усакінскіх лясоў - цэнтра партызанскай базы - байцы кожны дзень адпраўляліся на заданні...

"Клічаўская партызанская зона" - новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ "Партызанскі летапіс".

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх алічбаваныя версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс