Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Mar 2019

Партызанскі летапіс: гаўрошы Вялікай Айчыннай

Партызанскі летапіс: гаўрошы Вялікай Айчыннай

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разам з дарослымі яны дзялілі ўвесь цяжар вайны і партызанскага побыту, расклейвалі лістоўкі, былі сувязнымі і разведчыкамі, хадзілі на баявыя аперацыі. Больш за пяць з палавінай тысяч юных патрыётаў сталі ўдзельнікамі падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай у Беларусі. Двое з іх - Марат Казей і Зіна Партнова - удастоены звання Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс: гаўрошы Вялікай Айчыннай" - прысвечана юным народным мсціўцам, якім па волі лёсу і загаду сэрца давялося быць на партызанскай вайне.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі ў лічбавым фармаце. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі