Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2019

Партызанскі летапіс: Чалавек-эпоха. Герой Савецкага Саюза Віктар Лівенцаў

Партызанскі летапіс: Чалавек-эпоха. Герой Савецкага Саюза Віктар Лівенцаў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Бясстрашны камандзір, валявы арганізатар. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод партызан свайго і іншых атрадаў", - напісана ва ўзнагародным лісце камбрыга Лівенцава на прысваенне звання Героя Савецкага Саюза. Віктару Ільічу тады было ўсяго 26 гадоў. У свае 25 ён ужо камандаваў 1-й Бабруйскай партызанскай брыгадай, якая дзейнічала ў Бабруйскім, Асіповіцкім раёнах Магілёўскай і Парыцкім раёне Палескай абласцей.

20 лістапада 1943 года брыгада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі. Пад кіраўніцтвам Лівенцава пушчана пад адхон 26 эшалонаў праціўніка, знішчана 17 паравозаў, 278 вагонаў, 154 аўтамашыны, разгромлена 3 гарнізоны праціўніка.

Баявыя дарогі Лівенцава скончыліся ў вызваленым Мінску. Дваццаць гадоў Віктар Ільіч узначальваў Камітэт па фізічнай культуры і спорце пры Савеце Міністраў БССР. Гады яго работы называюць "эпохай Лівенцава". Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ "Партызанскі летапіс" прысвечана чалавеку нязломнай волі, легендарнаму палкоўніку Віктару Лівенцаву.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх алічбаваныя версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі