Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Лют 2016

Паркур-гарадок і скейт-парк з'явяцца ў Мінску

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматпрофільны парк, у якім маглі б практыкавацца прадстаўнікі розных стрытавых напрамкаў, плануецца адкрыць у Мінску да канца лета. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такім чынам гарадскія ўлады падтрымалі ініцыятыву стваральніка і кіраўніка маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту "ProКач". "Пачата ўжо праектаванне аб'екта. Думаю, да канца лета цэнтр будзе пабудаваны", - сказаў Андрэй Шорац.

Заданнем на праектаванне на вуліцы Сталетава прадугледжана будаўніцтва пляцоўкі для заняткаў варкаўтам, паркур-гарадка, скейт-парку, дзіцячых пляцовак з абсталяваннем для фізічнага развіцця. Таксама плануецца ўладкаваць пляцоўкі для заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для міні-футбола, стрытбола, брэйк-данса.

"Хацелася, каб усе экстрэмалы збіраліся ў гэтым парку. Там яны змогуць удасканаліць сваё майстэрства. Дарэчы, на паперы цэнтр намалявалі маладыя людзі, якія ініцыіравалі яго стварэнне. Яны ж будуць сачыць за парадкам у ім", - дадаў Андрэй Шорац.

Сродкі на фінансаванне будаўніцтва цэнтра выдзеляць з гарадскога бюджэту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі