Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Jul 2015

Парк дыназаўраў з'явіцца ў Мінску

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў Беларусі Парк дыназаўраў пад адкрытым небам пачне працаваць 31 ліпеня на тэрыторыі Мінскага заапарка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Парк дыназаўраў размясціўся на плошчы 4 га. Наведвальнікаў тут сустрэнуць больш як 35 дагістарычных драпежнікаў, траваедных і лятаючых яшчараў. Усе фігуры выкананы ў натуральную велічыню. Акрамя таго, экспанаты рухаюцца, рыкаюць і маргаюць.

Сутыкнуцца твар у твар у парку можна будзе з брахіязаўрам, дыпладокам, птэранадонам, стэгазаўрам, тыраназаўрам, вулканадонам і іншымі прадстаўнікамі старажытных рэптылій. Акрамя таго, перад гледачамі разгорнуцца яркія сцэны з жыцця дыназаўраў, якія жылі на планеце 100 млн гадоў таму.

Таксама ў парку размясціліся альтанкі, зоны адпачынку, гульнявыя пляцоўкі, рэстаран і кафэ. Убачыць старажытных жыхароў зямлі тут можна будзе не толькі летам, але і зімой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі