У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліп 2017

Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС пройдзе ў Мінску 22 ліпеня

Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС пройдзе на праспекце Незалежнасці ў Мінску 22 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

"Парад стартуе ў 11.00 ад будынка Белдзяржцырка і пройдзе да плошчы Перамогі. У ім таксама прыме ўдзел узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны, духавыя аркестры, ветэраны службы і юныя ратавальнікі", - удакладніў Віталь Навіцкі.

Таксама адбудуцца ўрачыстасці ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага. Тут ратавальнікі правядуць маштабныя конкурсы і паказ тэхнікі, у наведвальнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з рыштункам пажарных і выбрацца з дымакамеры.

Парад арганізуецца ў гонар Дня пажарнай службы, які святкуецца 25 ліпеня. Ратавальнікі-пажарныя запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія пройдуць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску