Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Снж 2023

Памятныя манеты, эскізы і папяровыя купюры. Што можна ўбачыць на выставе "Калядны скарб" у музеі Янкі Купалы

Памятныя манеты, эскізы і папяровыя купюры. Што можна ўбачыць на выставе
Фота Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрыўся выставачны праект "Калядны скарб", які быў зроблены сумесна з Музеем грошай Нацыянальнага банка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе інтэрактыўнай адукацыйнай праграмы "Калядкі у Купалавым доме" Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Музей грошай Нацыянальнага банка праводзяць сумесную выставу, у аснову якой пакладзена серыя памятных манет "Святы і абрады беларусаў". Сярод іх ёсць экспанаты, прысвечаныя 2000-годдзю хрысціянства. Звычайна манеты можна ўбачыць у Музеі грошай, але трапіць туды даволі складана, таму мы паказваем унікальную работу па папулярызацыі беларускай прадукцыі больш шырокай аўдыторыі. Таксама хацелася пазнаёміць наведвальнікаў з працэсам стварэння манет - ад эскіза да гіпсавай мадэлі. Акрамя манет, на выставе можна ўбачыць папяровыя грошы. Напрыклад, нерэалізаваны праект - статысячную купюру з партрэтам Янкі Купалы", - расказала загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская падзякавала Музею грошай Нацыянальнага банка за ўдзел у выставачным праекце, бо для наведвальнікаў музея гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй стварэння памятных манет.

Праект будзе экспанавацца да 19 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі