У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2017

Палякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісій

Палякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісій6 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Жонка міністра замежных спраў Беларусі Вера Палякова-Макей 6 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый з нагоды Міжнароднага жаночага дня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вера Палякова-Макей цёпла павітала замежных дам, павіншавала іх з надыходзячым святам. Яна пажала ім міру, дабра і шчасця. Жонка міністра адзначыла, што беларуская культура багатая на традыцыі і важна, каб госці змаглі як мага больш з імі пазнаёміцца. Святочнае мерапрыемства, якое прайшло ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, складалася з некалькіх частак. Замежныя дамы паглядзелі выстаўкі твораў беларускіх мастачак, а таксама прадукцыі беларускіх брэндаў. Для іх быў арганізаваны паказ калекцый адзення сучасных айчынных дызайнераў.

Палякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісійА на заканчэнне для жонак кіраўнікоў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый песні на беларускай мове выканала музычная група "NAVIBAND", якая прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні-2017".

Палякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісійЯк адзначыла ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА жонка пасла КНР у Беларусі Лі Аймінь, такія мерапрыемствы заўсёды праходзяць у вельмі цёплай абстаноўцы, яны знаёмяць з беларускай культурай. У сваю чаргу жонка пасла Швецыі ў Беларусі Лінея Ялмарсдотэр сказала, што з задавальненнем удзельнічала ў сустрэчы, гэта добрая магчымасць пранікнуцца тэмамі беларускага мастацтва.

Палякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісійНацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў - экспазіцыйная пляцоўка і прастора для правядзення розных мерапрыемстваў, звязаных з сучаснымі відамі мастацтва.Палякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісійПалякова-Макей напярэдадні 8 сакавіка правяла традыцыйную сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісій

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс