Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Чэр 2022

Палёт беларускага касманаўта на МКС запланаваны на восень 2023 года

Палёт беларускага касманаўта на МКС запланаваны на восень 2023 года
Фота Раскосмас

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палёт беларускага касманаўта на Міжнародную касмічную станцыю запланаваны на восень 2023 года. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале дзяржкарпарацыі "Раскосмас", паведамляе БЕЛТА.

"Палёт плануецца восенню 2023 года на расійскім касмічным караблі "Саюз МС", - расказалі ў дзяржкарпарацыі.

Кандыдата выберуць са сфарміраванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі спіса. У гэты пералік увайшлі 29 чалавек.

Беларускаму і расійскаму боку яшчэ трэба будзе абмеркаваць працяг работы па адборы і навуковую праграму палёту беларускага касманаўта. Сустрэча плануецца на палях выстаўкі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022", якая пройдзе 22-25 чэрвеня ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі