Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2020

Палавіна білетаў на мінскі фінал Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе раскуплена менш чым за тыдзень

Палавіна білетаў на мінскі фінал Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе раскуплена менш чым за тыдзень

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З білетаў, што паступілі ў продаж, на фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА па міні-футболе сезона 2019/20 рэалізавана 50 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў медыя-службе Лігі чэмпіёнаў УЕФА па футзале.

У Мінск на матчы маючага адбыцца ў красавіку турніру прыедуць балельшчыкі з краін Еўропы, Азіі і ЗША. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі вылучаюцца найбольшай актыўнасцю як у набыцці абанементаў, так і пры куплі білетаў на асобныя дні. Цікавасць да мінскага фіналу чатырох праяўляюць жыхары Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Інданезіі, Ісландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, ЗША, Украіны, Швецыі і Эстоніі. Білеты паступілі ў продаж 6 лютага.

Згодна з міжнароднымі нормамі правядзення спаборніцтваў, частка білетаў зарэзервавана для прадстаўнікоў каманд-удзельніц і патрэб УЕФА.

З-за павышанага попыту білеты, якія даюць права наведвання ўсіх матчаў, будуць рэалізоўвацца да 18.00 14 лютага.

Мінск стаў першым горадам у гісторыі, які прымае тры запар этапы Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе. У мінулым годзе на пляцоўцы Палаца спорту "Уручча" паспяхова прайшлі групавыя этапы асноўнага і элітнага раўндаў з удзелам мінскай "Сталіцы". Гэтыя турніры атрымалі высокую ацэнку УЕФА, пасля чаго беларускай сталіцы было прадастаўлена права правядзення вырашальнай стадыі "Фіналу чатырох". Цяперашні "Фінал чатырох" упершыню пройдзе не ў краіне аднаго з яго ўдзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі