Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Крс 2018

Паласа для веласіпедыстаў на праезнай частцы з'явіцца ў Мінску

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілотны праект па выдзяленні паласы для веласіпедыстаў на праезнай частцы плануецца рэалізаваць у Мінску, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

"Мы працуем сумесна з веласіпедным таварыствам. Гэта няпросты праект, ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічыць. Памылкі могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў. На апошнім этапе праекціроўшчыкі дапрацоўваюць заўвагі, якія выказалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі", - адзначыў Андрэй Зыранаў.

Чакаецца, што рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час, і ў летні перыяд пачнуцца канкрэтныя крокі па рэалізацыі праекта. Выдзеленая паласа для веласіпедыстаў павінна з'явіцца па вуліцы В.Харужай на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Куйбышава.

Паводле слоў Андрэя Зыранава, гэта няпросты ўчастак з пункту гледжання арганізацыі бяспекі дарожнага руху. Але ён патрэбны, каб звязаць праспект Незалежнасці з інтэнсіўным веласіпедным рухам у іншай частцы горада. "Мы не шукалі лёгкіх шляхоў, хацелася б, каб створаная інфраструктура была запатрабавана", - адзначыў ён.

Паводле даных Мінскага веласіпеднага таварыства, у горадзе налічваецца 800 тыс. веласіпедыстаў. Працягласць магістральнай веладарожкі ў сталіцы складае 27 км, прагулачных веладарожак - 4,5 км, сумешчаных пешаходна-веласіпедных - 188 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс