Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2015

Пакістанскія вучоныя ўпершыню наведаюць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістанскія вучоныя на гэтым тыдні ўпершыню наведаюць Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"Першы візіт прадстаўнікоў навукі Ісламскай Рэспублікі Пакістан у НАН Беларусі пройдзе з 14 па 18 сакавіка 2015 года. Вучоныя прыбываюць у Мінск па запрашэнні нашага кіраўніцтва, каб правесці перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і механізмах іх рэалізацыі, а таксама азнаёміцца з дзейнасцю арганізацый акадэміі", - растлумачылі ў НАН. У склад дэлегацыі ўвойдуць галоўны вучоны сакратар Пакістанскай акадэміі навук прафесар Забта Шынвары, а таксама выканаўчы дырэктар Камітэта вышэйшай адукацыі Пакістана прафесар Мансур Акбар Кундзі.

У прэс-службе адзначылі, што ў рамках візіту плануецца таксама падпісанне мемарандума аб намерах у галіне навуковага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Пакістанскай акадэміяй навук. "Госці з Пакістана азнаёмяцца з пастаянна дзеючай выстаўкай "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", а таксама наведаюць арганізацыі НАН Беларусі: НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі, НПЦ па харчаванні, РУП "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі", ДНУ "Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі", НПЦ па жывёлагадоўлі", - расказалі ў акадэміі навук.

НАН Беларусі мае дагаворы аб супрацоўніцтве з 75 замежнымі акадэміямі і навуковымі цэнтрамі. Арганізацыі НАН выконваюць экспартныя кантракты з 35 дзяржавамі, найбольш маштабна - у Расіі, Саудаўскай Аравіі, Кітаі, Украіне, Германіі, Індыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі