У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліс 2015

Пакістанскі інфармацыйна-культурны цэнтр плануецца адкрыць у Мінску

11 лістапада, Ісламабад /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Пакістанскі інфармацыйна-культурны цэнтр плануецца адкрыць у Мінску. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час урачыстай цырымоніі адкрыцця Беларускага інфармацыйна-культурнага цэнтра ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам дамовіліся, што аналагічны пакістанскі цэнтр у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе адкрыты ў бліжэйшы час", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён запэўніў, што кіраўніцтва Беларусі зробіць усё неабходнае, каб цэнтр быў адкрыты адразу ж, як толькі да гэтага будуць гатовы пакістанскія партнёры.

Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр адкрыўся сёння ў Ісламабадзе. Гэта адзін з першых беларуска-пакістанскіх праектаў, ажыццёўлены дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям паміж дзвюма краінамі. Цэнтр створаны з мэтай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў культурнай, гуманітарнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, турыстычнай і інфармацыйнай сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс