Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2020

Паэтычны аўтобус будзе курсіраваць па Мінску ў час міжнароднай кніжнай выстаўкі

Паэтычны аўтобус будзе курсіраваць па Мінску ў час міжнароднай кніжнай выстаўкі
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паэтычны аўтобус будзе курсіраваць па сталіцы ў час XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, паведаміў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паэтычны аўтобус будзе курсіраваць з 5 па 9 лютага ад станцыі метро "Няміга" да выставачнага комплексу на праспекце Пераможцаў, 14, - сказаў Ігар Бузоўскі. - Сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі мы робім пляцоўку для паэтаў, людзей, якія будуць дэкламаваць свае вершы. Магчыма, нават сумесна з бардамі, якія будуць прымаць удзел у рабоце выстаўкі".

Для ўсіх наведвальнікаў выстаўкі праезд на паэтычным аўтобусе будзе бясплатны, як і ўваход на сам кніжны форум. Чакаецца, што яго наведаюць амаль 60 тыс. жыхароў і гасцей сталіцы.

XXVIІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 5 па 9 лютага ў адміністрацыйным будынку па праспекце Пераможцаў, 14. Будзе арганізавана шырокая дзелавая і культурная праграма: круглыя сталы, майстар-класы, дыскусіі, варкшопы ад мастакоў і ілюстратараў, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі. Свае навінкі прапануюць больш як 300 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Слоган форуму гэтага года - "Беларусь - адкрытая кніга". Пачэсным госцем кніжнай выстаўкі выступіць Расійская Федэрацыя, цэнтральным экспанентам будуць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі