У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2018

Пад гукі джаза адкрылі ў Віцебску "Лялечны квартал"

11 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Пад гукі джаза 11 ліпеня адкрылі ў Віцебску праект "Лялечны квартал", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Насупраць будынка Беларускага тэатра "Лялька" з канцэртам выступіла магілёўская група Jazz City Band. Забаўлялі публіку і эфектныя хадулісты: яны прапаноўвалі патанцаваць і жартавалі з натоўпам. Затым артысты пачалі адкрываць вокны тэатра, з якіх гасцей віталі лялькі. Мерапрыемства сабрала людзей рознага ўзросту.

Пасля вулічнага паказу гледачоў, якія набылі білеты на першы спектакль, запрасілі заняць свае месцы. 11 ліпеня на сцэне тэатра "Лялька" акцёры Арэнбургскага дзяржаўнага абласнога тэатра лялек паказвалі фантасмагорыю "Мёртвыя душы" па аднайменнай паэме Мікалая Гогаля.

"Лялечны квартал" праводзіцца пяты раз. З кожным годам колькасць удзельнікаў праекта расце. У праграме вельмі цікавыя спектаклі, вулічныя пастаноўкі, перформансы і канцэрты. Мастацтва лялечнага тэатра прадстаўляюць калектывы з Беларусі, Расіі і Украіны. Спектаклі на сцэне віцебскай "Лялькі" будуць ісці штодзённа да 16 ліпеня, пачатак у 11.00, 13.00 і 19.00.

Адметнасцю праекта гэтага года стане ўнікальны парад лялек 14 ліпеня, які, як разлічваюць арганізатары, увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс