Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Лют 2017

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску мастаку Аляксандру Салаўёву

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску мастаку Аляксандру Салаўёву22 лютага, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску вядомаму мастаку, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Салаўёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уручэнне ўзнагароды адбылося ў час урачыстага адкрыцця мастацка-дакументальнага выставачнага праекта "Да 65-годдзя Віцебскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў" у Мастацкім музеі Віцебска.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску мастаку Аляксандру СалаўёвуАляксандр Салаўёў узнагароджаны ордэнам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё мастацтва і культуры Беларусі. Ордэн мастаку ўручыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, які асабліва падкрэсліў, што яму вельмі прыемна выканаць ганаровую місію і ўручыць такую высокую ўзнагароду аднаму з найстарэйшых мастакоў Віцебска.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску мастаку Аляксандру Салаўёву"Мастак не павінен гаварыць, за яго гавораць работы. Галоўная задача мастака - знайсці самога сябе. Я шукаў сябе, праходзячы па жыцці праз трывогі і клопат. Але гэта яшчэ не фінал. Здаецца, што жыццё толькі пачынаецца, будзем чакаць новых здзяйсненняў, - сказаў Аляксандр Салаўёў. - У мастацтве нельга хлусіць, павінны быць шчырасць, сваё меркаванне. Няхай гэта меркаванне будзе няправільным, але гэта твар мастака".

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску мастаку Аляксандру Салаўёву"Сапраўдны мастак - гэта заўсёды свабодны, думаючы, творчы чалавек. Але Аляксандр Салаўёў - гэта ў першую чаргу асоба, і ў мастацтве, і ў жыцці, філосаф. Я шчаслівая, што ён дажыў да такога паважнага ўзросту і ўдастоены такой узнагароды", - выказала меркаванне загадчыца Мастацкага музея Вольга Акуневіч.

Мастацка-дакументальны выставачны праект, які адкрыўся 22 лютага ў Мастацкім музеі, складаецца з трох экспазіцый. Адна з іх - персанальная выстава Аляксандра Салаўёва.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаны ў Віцебску мастаку Аляксандру СалаўёвуАляксандр Салаўёў (нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Салані Ленінградскай вобласці) - савецкі і беларускі мастак-авангардыст. Ва ўзросце 17 гадоў удзельнічаў у партызанскім руху, з 1944 года знаходзіўся ў дзеючай арміі і прымаў удзел у баях. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. З 1965 года працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Коласа, а пазней (аж да 1995 года) - яго галоўным мастаком. Аформіў больш за 100 спектакляў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі