Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2020

Оперу Вялікага тэатра "Візіт дамы" можна ўбачыць анлайн

Оперу Вялікага тэатра
Фота з архiва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Оперу "Візіт дамы" Сяргея Картэса можна ўбачыць з сённяшняга дня анлайн. Яе трансліруюць у супольнасці  #ЗОЛОТОЙФОНДБТ афіцыйнай старонкі Галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў БТРК "Белтэлерадыёфонд" у сацсетках "УКантакце" і Facebook. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

Прэм'ера оперы-прытчы Сяргея Картэса "Візіт дамы" адбылася на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1995 годзе (лібрэта Уладзіміра Халіпа паводле матываў п'есы "Візіт старой дамы" Фрыдрыха Дзюрэнмата). Дырыжор-пастаноўшчык спектакля - Генадзь Праватораў, рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Пінігін, мастак-пастаноўшчык - Зіновій Марголін, хормайстар - Ніна Ламановіч.

"Незвычайныя сітуацыі п'есы Дзюрэнмата і яркая тэатральнасць, пластычная выразнасць музыкі Картэса запатрабавалі ад артыстаў асаблівай манеры сцэнічных паводзін. Аўтары спектакля знайшлі шмат паспяховых, неспецыфічных для музычнага тэатра пастановачных рашэнняў. Спектакль стаў вялікім творчым дасягненнем для многіх выканаўцаў. Адзін з самых яркіх вобразаў у сваёй творчай біяграфіі стварыла Наталля Руднева (Клара Цаханасьян)", - расказалі ў тэатры.

Запіс спектакля зроблены Беларускім тэлебачаннем у 1997 годзе.

Выканаўцы: Наталля Руднева (Клара Цаханасьян), Эдуард Пелагейчанка (Альфрэд Іл), Тамара Глаголева (Клэрхэн), Міхаіл Жылюк (Бургамістр), Сяргей Франкоўскиі (Настаўнік), Генадзь Чэпікаў (Святар), Юрый Бастрыкоў (Мастак), Віктар Чарнабаеў (Паліцэйскі), Людміла Крывёнак (Жонка Іла), Марына Аксёнцава (Жонка Бургамістра), Аляксандр Кеда (Дварэцкі), Алена Бундзелева (Кобі), Эльвіра Рыжановіч (Лобі). Дырыжор - Андрэй Галанаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі