Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Mar 2016

Інтэрв'ю Лукашэнкі кітайскаму ССTV увойдзе ў 6-серыйны дакументальны фільм "Адзін пояс, адзін шлях"

1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая ССTV увойдзе ў 6-серыйны дакументальны фільм пад назвай "Адзін пояс, адзін шлях", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фільм прысвечаны эканамічнаму поясу Шаўковага шляху. Аўтары кінакарціны плануюць у тым ліку асвятліць поспехі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Фільм выйдзе ў эфіры Цэнтральнага тэлебачання Кітая ў чэрвені 2016 года.

Прэзідэнт Беларусі адказаў на шэраг пытанняў адносна найбольш значных вынікаў і перспектыў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Акцэнт быў зроблены на ўдзеле нашай дзяржавы ў рэалізацыі кітайскай канцэпцыі па будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху. У гэтым кантэксце асобная ўвага ў ходзе інтэрв'ю была ўдзелена Кітайска-беларускаму індустрыяльнаму парку як аднаму з найбольш значных і перспектыўных праектаў у краінах, размешчаных уздоўж эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

ССTV - буйнейшая ў Кітаі дзяржаўная тэлекампанія, якая ажыццяўляе вяшчанне з 1958 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі