Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Feb 2018

Інсталяцыя атэлье пачатку ХХ стагоддзя ўпрыгожыць выстаўку Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

9 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі сёння адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Горад і людзі ў аб'ектыве фотакамеры. XX стагоддзе", прысвечанай 1000-годдзю абласнога цэнтра. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Ніна Кірылава.

Асаблівае месца ў выстаўцы займаюць паштоўкі з краявідамі Брэст-Літоўска канца XIX - пачатку XX ст. Іх дапаўняюць арыгінальныя фатаграфіі гараджан, зробленыя ў той час у мастацка-фатаграфічных атэлье. Найбольшай папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў тады карысталіся ўстановы Уладзіслава Віснеўскага. Супрацоўнікі музея вырашылі аднавіць інтэр'ер яго атэлье на вул. Мядовая, 84 (сучасная вул. К.Маркса). Інсталяцыя складаецца з пісьмовага стала, размаляванага задніка, аксамітных парцьер, мноства фатаграфій і рамак, нямецкага фотаапарата на трох ножках узору 1912 года. Таксама гасцям прадставіцца магчымасць ацаніць вобраз сярэднестатыстычнай наведвальніцы атэлье.

Усяго на выстаўцы будзе прадстаўлена амаль 170 экспанатаў з фондавых калекцый абласнога музея. Некаторыя прадметы шырокай публіцы прэзентуюць упершыню. У прыватнасці, наведвальнікі ўбачаць фотаапараты 1912-1980-х гадоў вытворчасці, у тым ліку "Фотакар-1", "Кіеў", "Зоркі", ФЭД, "Масква-5", "Школьнік", амерыканскі Kodak, нямецкі Kodak Retina. Дапоўняць карціну розныя прыстасаванні для вырабу фатаграфій, унікальныя рамкі і альбомы для здымкаў.

У экспазіцыі паказаны гарадскія замалёўкі 1930-1970-х гадоў, зробленыя брэсцкімі фатографамі Пятром Трамбовічам, Яўгенам Макарчуком і Эдуардам Кабяком. Таксама прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя гэтым вядомым фотамастакам. Музейшчыкі паклапаціліся і аб тым, каб наведвальнікі маглі наглядна ўбачыць, як у ХХ стагоддзі выглядаў фотакарэспандэнт. Як правіла, гэта быў мужчына ў плашчы, капелюшы, з фотаапаратам на шыі і сумкай для тэхнікі на плячы.

Выстаўка "Горад і людзі ў аб'ектыве фотакамеры. XX стагоддзе" будзе працаваць да 14 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі