Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2014

Інспекцыйны візіт Міжнароднай федэрацыі хакея ў Мінск адбудзецца 3-5 лютага

29 студзеня, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Чарговы інспекцыйны візіт у Мінск Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) і прадстаўнікоў камерцыйнага партнёра IIHF Міжнароднага агенцтва па спартыўным маркетынгу (Infront Sports&Media) адбудзецца 3-5 лютага. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі, дырэктар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай-2014 Яўген Ворсін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час гэтага візіту будуць агаворвацца пытанні, якія звязаны непасрэдна з трансляцыяй матчаў чэмпіянату свету. У дэлегацыі будуць прысутнічаць прадстаўнікі італьянскіх тэлевізійных кампаній, якім Infront Sports&Media даверыла права вырашаць усе пытанні, звязаныя з тэлетрансляцыяй матчаў ЧС", - адзначыў Яўген Ворсін.

Ён таксама дадаў, што на гэты момант усе асноўныя пытанні, звязаныя з выкананнем кантрактаў і пагадненняў наконт правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, практычна ўжо вырашаны. "Абедзве арэны гатовы практычна ва ўсім, што датычыцца правядзення ЧС, яны праінспектаваны. Прыязджалі эксперты, якія правяралі якасць лёду на гэтых пляцоўках і далі яму даволі высокую ацэнку. Цяпер мы павінны прыняць усе меры для дааснашчэння арэн. Гэта пытанні да афармлення месц для тэлекаментатараў, прэсы, арганізацыі прэс-цэнтра і яго абсталявання. Неабходна ўдакладніць і яшчэ некалькі іншых момантаў", - сказаў Яўген Ворсін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі