У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2015

Інспекцыйная камісія ФІБА Еўропа высока ацаніла спартыўную інфраструктуру Мінска

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інспекцыйная камісія ФІБА Еўропа па арганізацыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2015 па баскетболе 3х3, у склад якой уваходзяць рэгіянальны дырэктар ФІБА Еўропа Каміль Новак і менеджар па развіцці баскетбола 3х3 ФІБА Еўропа Роберт Рыблінгер, наведала Мінск з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Рэгіянальны дырэктар ФІБА Еўропа Каміль Новак выказаў задавальненне ад канструктыўнага дыялогу, праведзенага з прадстаўнікамі Мінспорту і Беларускай федэрацыі баскетбола, а таксама ад убачанай спартыўнай і гарадской інфраструктуры.

У ходзе сустрэчы ў Міністэрстве спорту і турызму Беларусі першы намеснік міністра Аляксандр Гагіеў адзначыў, што беларускі бок цэніць рашэнне ФІБА Еўропа прадаставіць Мінску права правядзення кантынентальнага форуму.

"У Беларусі набыты багаты вопыт правядзення спартыўных мерапрыемстваў рознага ўзроўню. Баскетбол у нашай краіне традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю, і ўпэўнены, што маладзёжныя спаборніцтвы "тры на тры" прыцягнуць увагу балельшчыкаў і пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні", - падкрэсліў Аляксандр Гагіеў.

2 сакавіка інспекцыйная камісія ФІБА Еўропа правяла сустрэчу з першым віцэ-прэзідэнтам НАК, старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола Максімам Рыжанковым. У ходзе нарады прапрацаваны рэгламент маладзёжнага чэмпіянату Еўропы і абмеркаваны ўмовы правядзення турніру.

Маладзёжны чэмпіянат Еўропы (юнакі і дзяўчаты U18) па баскетболе 3х3 пройдзе ў Мінску з 21 па 23 жніўня 2015 года.

У бягучым годзе ў Беларусі будзе арганізаваны шэраг рэспубліканскіх турніраў і фестываляў па баскетболе 3х3. Гэта дасць магчымасць прыцягнуць дадатковую ўвагу моладзі да гэтага віду, а таксама правесці мэтанакіраваную падрыхтоўку маладых беларускіх баскетбалістаў да выступлення на дамашнім чэмпіянаце Еўропы. Фармат гульні 3х3 мае і пэўныя алімпійскія перспектывы. Міжнародная федэрацыя баскетбола праводзіць работу па ўключэнні яго ў праграму летніх Гульняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску