Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2016

Новыя беларускія выданні прадставяць на кніжным салоне ў Санкт-Пецярбургу

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія выдавецкія праекты, выпушчаныя ў 2015-2016 гадах, прадставяць на XI Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне, які пройдзе з 26 па 29 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Акцэнт зроблены на кнігах, якія прымеркаваны да знамянальнай даты 2017 года - 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама да юбілейных дат пісьменнікаў - класікаў беларускай літаратуры, вядомых дзеячаў культуры. Знойдуць адлюстраванне ў кніжных праектах тэмы Года культуры, 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы.

Сваю прадукцыю на выстаўцы прадставяць выдавецтвы "Беларусь", "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Мастацкая літаратура", "Вышэйшая школа", "Народная асвета", "Пачатковая школа", "Беловагруп", "Аверсэв".

На кніжным салоне прадугледжана шырокая прафесійная праграма, накіраваная на навучанне і павышэнне кваліфікацыі работнікаў галіны шляхам сустрэч з лідарамі кніжнага рынку.

Штогадова ў рабоце салона ўдзельнічаюць больш як 300 выдавецтваў, кнігагандлёвых фірм, паліграфістаў, вытворцаў аўдыя- і відэапрадукцыі, бібліятэк і творчых саюзаў, прадстаўляючыя не толькі Санкт-Пецярбург і Расію, але і многія краіны свету.

Міністэрства інфармацыі Беларусі традыцыйна арганізуе экспанаванне кніг беларускіх выдавецтваў на Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне. У 2015 годзе Беларусь выступіла ганаровым госцем X Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс