Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Крс 2016

Новы этап патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі" стартуе ў Беларусі 28 красавіка

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы этап рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі" стартуе ў Беларусі 28 красавіка ў ходзе міжнароднага форуму пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам: бітва на беларускіх франтах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

У гэты дзень будзе арганізавана работа тэматычных інтэрактыўных пляцовак, якія раскажуць аб падзеях часоў Вялікай Айчыннай вайны. На прылеглай да Нацыянальнага алімпійскага камітэта тэрыторыі разгорнуцца рэканструкцыі баявых дзеянняў, партызанскага лагера, франтавой агітбрыгады, якая выступае на рарытэтным "ЗІС-5".

Сваю дзейнасць прэзентуе брэсцкі ваенна-патрыятычны клуб "Гарнізон", які аб'яднаў людзей розных узростаў і прафесій. Удзельнікі клуба прадставяць фотаальбомы з пошукавых экспедыцый, макеты зброі (ППШ-41, МР-40, вінтоўка Мосіна), іншыя знойдзеныя артэфакты (кулі, гільзы, абмундзіраванне), фотавыстаўку "Кадры Перамогі". Кожны жадаючы зможа сфатаграфавацца з чырвонаармейцам Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.

Мерапрыемствы праекта будуць праходзіць да 3 ліпеня па ўсёй краіне. Цэнтральным з іх стане опэн-эйр "Кветкі Вялікай Перамогі", у час якога 8 мая на Кастрычніцкай плошчы Мінска разгорнецца маштабная разнапланавая інтэрактыўная экспазіцыя. Плануецца арганізаваць тэматычныя пляцоўкі-прэзентацыі ад кожнай вобласці і Мінска, тэатралізаваныя пастаноўкі, перасовачныя музейныя экспазіцыі, выстаўкі рэканструяванай і адноўленай ваеннай тэхнікі, рэтра- і класічных аўтамабіляў.

Праект "Кветкі Вялікай Перамогі" ўпершыню стартаваў у год 70-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Маштабная сацыяльная акцыя прызначана ўмацаваць адзінства беларускага народа, кансалідаваць грамадзян і аддаць даніну доблесці і мужнасці герояў, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сімвалам праекта з'яўляецца кампазіцыя, якая складаецца з яблыневага цвету і чырвона-зялёнай стужачкі. Яблыневы цвет увасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і шчырую ўдзячнасць воінам-героям, якія падарылі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, магчымасць спакойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей, а таксама, як у памятным маі 1945 года, шчыра радавацца квітнеючым садам - сімвалу новых мірных перамог суверэннай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі