У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Лют 2015

Новы будынак пасольства Ірана ў Беларусі адкрыецца 17 лютага ў Мінску

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 17 лютага адкрыецца новы будынак пасольства Ірана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Плануецца, што ў цырымоніі адкрыцця з адначасовым правядзеннем дыпламатычнага прыёму, прымеркаванага да Нацыянальнага дня Ісламскай Рэспублікі Іран, прыме ўдзел кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф.

Як паведамлялася, 16-18 лютага праходзіць афіцыйны візіт у Беларусь міністра замежных спраў Ірана. Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы дыпламата з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. "Плануецца разгляд актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, каардынацыі пазіцый дзвюх краін на міжнароднай арэне, абмеркаванне тэматыкі далейшага развіцця беларуска-іранскага супрацоўніцтва", - сказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс