Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2015

Новая версія еўравізійнай песні "Time" беларускага дуэта Uzari & Maimuna прагучыць 25 лютага

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая версія еўравізійнай кампазіцыі "Time" беларускага дуэта Uzari & Maimuna ўпершыню прагучыць 25 лютага ў час урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту 2014" на сцэне Палаца спорту ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Вечарам таго ж дня ў час трансляцыі тэлеверсіі шоу новую аранжыроўку песні, якая прагучыць са сцэны "Еўрабачання-2015", змогуць ацаніць гледачы "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24".

Менш за месяц засталося да афіцыйнай сустрэчы ў Вене кіраўнікоў дэлегацый конкурсу песні "Еўрабачанне-2015": ужо 16 сакавіка беларуская дэлегацыя ў складзе кіраўнікоў медыяхолдынга прадставіць арганізатарам шоу поўны пакет матэрыялаў, неабходны для ўдзелу афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі на конкурсе.

А праз два месяцы, 18 красавіка, Uzari & Maimuna, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі і здымачная група Агенцтва тэленавін прымуць удзел у канцэрце "Еўрабачання" ў Амстэрдаме. У сталіцы Галандыі сустрэнуцца практычна ўсе ўдзельнікі маючага адбыцца песеннага шоу, і песня "Time" будзе прэзентавана еўравізійнай тусоўцы. Вечарынка ў Амстэрдаме лічыцца самай вялікай прома-падзеяй напярэдадні песеннага конкурсу. Афіцыйныя прадстаўнікі розных краін на "Еўрабачанні-2015" змогуць пазнаёміцца, выканаць свае конкурсныя кампазіцыі, сустрэцца з журналістамі міжнародных СМІ, якія актыўна асвятляюць папулярны песенны форум.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе ў Вене (Аўстрыя) з 19 па 23 мая. Прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna выступяць у другой частцы першага паўфіналу 19 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі