Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2016

Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі

Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі" папоўніць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры, станоўчае рашэнне аб наданні такога статусу было прынята Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Тэкстыльныя традыцыі вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна - унікальная з'ява беларускай народнай творчасці, амаль паўстагоддзя вядомыя неглюбскія ручнікі з'яўляюцца візітнай карткай Беларусі.

Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны БеларусіБагацце і разнастайнасць тэхнік ткацтва і вышыўкі, складаная паліхромія (да 25 колераў і адценняў у адным вырабе), вялікі арнаментальны фонд з'яўляюцца адметнымі асаблівасцямі элемента. Неглюбскія ручнікі выконваюцца ў бела-чырвонай гаме. Вырабы вызначаюцца багаццем арнаментыкі: майстрыхі выкарыстоўваюць некалькі дзясяткаў складаных геаметрычных і раслінных арнаментаў. Канцы ручнікоў аформлены пяцельнымі махрамі.

Iншыя вырабы мясцовых майстрых - шматколерныя абрусы, пакрывалы, фіранкі і іншыя прадметы інтэр'ера. Неглюбскі ўбор - адзін з найбольш архаічных і складаных убораў беларускага народнага касцюма. Вельмі багаты арсенал прыёмаў ткацтва і вышыўкі, арнаментаў можа выкарыстоўвацца для стварэння сучасных рэчаў: ручнікоў, абрусаў, элементаў адзення, сувенірнай прадукцыі.

Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны БеларусіАсаблівая тэкстыльная традыцыя ў вёсцы Неглюбка сёння існуе ў сацыякультурных умовах, якія склаліся пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак у апошняе дзесяцігоддзе адбываецца актывізацыя дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі па падтрымцы мясцовага мастацтва. Традыцыя захоўваецца жыхарамі старэйшага пакалення жанчын-майстрых, абнаўленнем элемента займаюцца жанчыны сярэдняга ўзросту, якія перанялі майстэрства ад носьбітаў традыцыі і перадаюць дзецям і падлеткам. Сучасныя майстры вучаць малодшае пакаленне характэрным для неглюбскай традыцыі тэхналогіям у гуртках, арганізаваных пры Неглюбскім сельскім цэнтры ткацтва, у гуртку "Юныя ткачыхі" ў неглюбскай школе, у гуртку ткацтва Веткаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Цяпер у Неглюбцы актыўна працуюць пяць майстроў, якія займаюцца ў асноўным ткацтвам, але паступова асвойваюць і прыёмы мясцовай вышыўкі. Работам неглюбскіх майстрых уласцівы свой уласны стыль.

Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны БеларусіУ побыце захоўваецца мноства традыцый, звязаных з выкарыстаннем тэкстыльных прадметаў у абрадах. Так, у Неглюбцы прынята ахвяраваць ручнікі, абрусы, харугвы для ўпрыгожання мясцовай царквы. Ёсць асаблівая традыцыя асвячаць ваду у адным з калодзежаў, які ўпрыгожваюць яркімі ручнікамі і пакрываламі. Тканыя і вышытыя ручнікі вешаюць на крыжы каля вясковых калодзежаў. Ручнікі сёння з'яўляюцца абавязковым атрыбутам вясельных абрадаў. Вышытыя касцюмы выкарыстоўваюцца ў час адноўленых традыцыйных абрадаў, у прыватнасці, "Ваджэнне і пахаванне стралы".Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі