Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Снж 2020

НББ выдала кнігу аб гісторыі і культурных традыцыях Беларусі

НББ выдала кнігу аб гісторыі і культурных традыцыях Беларусі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-папулярнае выданне "Беларусь вачыма бібліёграфа" прэзентавалі 23 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя прайшла ў час урачыстага мерапрыемствы да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку". "Кожны год рыхтуюцца грунтоўныя дадаткі, якія разглядаюць пэўную тэму беларускай гісторыі і культуры, напрыклад "З гісторыі беларускага друку", "Беларусь турыстычная", "Малая радзіма знакамітых людзей", "Прыродныя багацці Беларусі". Менавіта гэтыя матэрыялы і сталі асновай новага выдання "Беларусь вачыма бібліёграфа", - расказалі ў бібліятэцы.

"Для выдання адабралі і перапрацавалі лепшыя інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы з беларусазнаўчых дадаткаў да новых кніг, створаныя за апошнія 30 гадоў. У выніку атрымалася кніга з раздзеламі, прысвечанымі значным падзеям беларускай гісторыі. Яна расказвае аб старадаўніх магнацкіх шляхецкіх родах, знаёміць з біяграфіямі знакамітых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у жыццё краіны. Цікавымі атрымаліся артыкулы, прысвечаныя беларускаму летапісанню і кнігадрукаванню, гісторыі беларускіх родаў, малой радзіме знакамітых людзей", - расказала галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Наталля Барсукова.

У кнізе змешчаны матэрыялы аб культурных традыцыях Беларусі, народных святах і абрадах, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, беларускай кухні. На старонках выдання размешчана цікавая інфармацыя аб помніках гісторыі і культуры, запаведных тэрыторыях і прыродных багаццях нашай краіны. Вялікі раздзел прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, абароне Брэсцкай крэпасці, кровапралітным баям, вызваленчым аперацыям, знакамітым палкаводцам, героям фронту, партызанам і падпольшчыкам. Выданне дапоўнена фатаграфіямі, каляровымі выявамі вокладак і дакументаў з фондаў бібліятэкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі