Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Feb 2021

НББ падрыхтавала выстаўку да 150-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі

НББ падрыхтавала выстаўку да 150-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніжная выстаўка "Украінская Касандра" адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

25 лютага спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Ларысы Пятроўны Косач-Квіткі, вядомай як Леся Украінка. Адна з самых выдатных асоб украінскай культуры не проста вывела літаратуру краіны на новы ўзровень, але і стаяла ў авангардзе нацыянальнага руху. "Сціплая, слабая здароўем, але вельмі моцная духам жанчына, якая за кароткае жыццё - усяго толькі 42 гады - стала непераўзыдзеным украінскім класікам. Сваёй творчасцю яна абудзіла цікавасць да фальклору, прыўнесла новыя жанры і стылі ва ўкраінскую літаратуру", - адзначыў на адкрыцці выстаўкі генеральны дырэктар НББ Раман Матульскі.

Паводле яго слоў, выстаўка знаёміць наведвальнікаў з вялікай колькасцю дакументаў, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну паэтэсы. Сярод іх - поўныя зборы твораў, публіцыстыка і пісьмы, успаміны сучаснікаў, літаратурна-біяграфічныя партрэты. "Лесю Украінку заўсёды ведалі і любілі ў Беларусі, яе творы перакладалі многія беларускія аўтары. У фондах нашай бібліятэкі налічваецца больш з 250 розных выданняў, звязаных з яе творчасцю. І на гэтай выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя кнігі, якія з'яўляюцца вялікай рэдкасцю ў свеце, напрыклад, экзэмпляры 1923-1924 гадоў", - расказаў Раман Матульскі.

Арганізатары праекта падрыхтавалі да паказу каштоўнае выданне "Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка): біографічні матеріали, спогади, іконографі" (2015), якое складаецца з арыгінальных тэкстаў аўтара, успамінаў, артыкулаў і фатаграфій. Большая частка кнігі - гэта ўспаміны і пісьмы яе сястры - Ізідоры Косач-Барысавай.

Экспазіцыя адлюстроўвае і музычную спадчыну ўкраінкі: копіі нотных запісаў песень, створаных на вершы Лесі Украінкі, і зборнік народных украінскіх песень, запісаных з яе голасу. Акрамя таго, у раздзеле "Іканаграфія" размешчаны невядомыя дакументы з прыватных архіваў.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі пасольства Украіны ў Беларусі і ўкраінскай дыяспары, а таксама беларускія пісьменнікі і літаратуразнаўцы.

Выставачны праект падрыхтаваны сумесна з пасольствам Украіны ў Беларусі і Беларускім грамадскім аб'яднаннем украінцаў "Ватра". Азнаёміцца з экспанатамі можна да 25 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі