У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2018

Навучанне валанцёраў дзіцячага "Еўрабачання-2018" пройдзе ў пачатку лістапада

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучанне валанцёраў для работы на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў пачатку лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" - выканаўчы прадзюсар конкурсу Вольга Саламаха.

"Асноўная канцэртная пляцоўка дзіцячага песеннага конкурсу - "Мінск-арэна", пражываць дэлегацыі будуць у гасцінічным комплексе "Прэзідэнт-Атэль". Мы будзем канкрэтна паказваць і расказваць валанцёрам, у чым будзе заключацца іх работа, як трэба паводзіць сябе з дэлегацыямі, прэсай, удзельнікамі конкурсу. Для нашых гасцей будуць арганізаваны разнастайныя культурныя праграмы, і маладыя людзі павінны быць гатовы ў любую мінуту аказаць ім неабходную дапамогу. Валанцёраў чакае напружаны графік, свабоднага часу практычна не будзе", - расказала Вольга Саламаха.

На сённяшні дзень каля 300 маладых чалавек выказалі жаданне папрацаваць у якасці валанцёраў на дзіцячым конкурсе песні. Заяўкі можна падаваць да 25 жніўня. Партнёрам Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі і правядзенні музычнага праекта выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Форма заяўкі размешчана на сайце арганізацыі і ў групе "Валанцёры Беларусі" ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". БРСМ ужо арганізуе першыя сустрэчы з кандыдатамі і плануе да 5 верасня сфарміраваць банк даных валанцёраў, з якіх Белтэлерадыёкампанія адбярэ ў выніку 100 чалавек. "Мы паразмаўляем з усімі кандыдатамі, у тым ліку на англійскай мове, вызначым, якая работа цікавая кожнаму з іх", - адзначыла выканаўчы прадзюсар конкурсу.

Беларусь другі раз будзе прымаць дзіцячае "Еўрабачанне", рэкорднае ў гэтым годзе па колькасці ўдзельнікаў. "Прыедуць прадстаўнікі 20 краін, спадзяёмся, што яны атрымаюць вялікае задавальненне ад конкурсу і знаходжання ў Беларусі. Наша задача - каб гасцям тут спадабалася і яны захацелі зноў вярнуцца ў нашу краіну", - падкрэсліла Вольга Саламаха.

Паводле слоў актыўнай удзельніцы добраахвотніцкага руху БРСМ "Добрае сэрца" Вольгі Сацюк, якая ўпершыню прадставіла Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" ў 2003 годзе, валанцёраў чакае сур'ёзная і адказная работа. "Правільна, што паднята такая высокая планка пры іх адборы. Моладзь трэба прыцягваць да ўдзелу ў такіх міжнародных праектах, таму што гэта неацэнны вопыт, магчымасць знайсці сяброў і праявіць сябе. У якасці валанцёра я працавала на шматлікіх конкурсах і фестывалях, гэта стала для мяне добрай стартавай пляцоўкай, дапамагло ў кар'еры", - адзначыла яна.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску