Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Apr 2017

NaviBand пасля "Еўрабачання" мае намер запісаць новы альбом

Група NaviBand - Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група NaviBand плануе пасля "Еўрабачання" запісаць новы альбом. Аб гэтым удзельнікі групы Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук расказалі ў час анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Апошнія чатыры месяцы артысты былі заняты падрыхтоўкай да ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017". Але нават пры насычаным графіку, пастаяннай рабоце над конкурснай песняй паспяваюць рабіць нешта акрамя падрыхтоўкі да "Еўрабачання". Так, 22 красавіка артысты выступілі ў Мінску з акустычным канцэртам. А ў свабодныя мінуты, галоўным чынам у час пералётаў, калі даводзіцца праводзіць час у чаканні самалёта, Арцём дастае гітару.

Удзельнік групы Арцём Лук'яненка

"Нараджаюцца ідэі, і мы з групай ужо вырашылі, што ў ліпені на тыдзень-другі паедзем на хутар, далей ад цывілізацыі, і збяром іх усе, зробім аранжыроўкі. Будзем запісваць новы альбом", - падзяліўся планамі Арцём Лук'яненка.

Удзельніца групы Ксенія Жук

Акрамя таго, летам у групы будзе шмат канцэртаў, выступленняў, у тым ліку на розных фестывалях. Ёсць запрашэнні з-за мяжы - Польшчы, Украіны. Паступаюць запрашэнні таксама і на карпаратывы, прэзентацыі.

Група NaviBand

Групу чакае вялікае фестывальнае лета, але спевакі спадзяюцца, што таксама змогуць выкраіць тыдзень для адпачынку ля мора.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі