Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Feb 2016

Наведвальнікі выстаўкі рарытэтных веласіпедаў у Мінску змогуць правесці пяць дзён у Італіі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведвальнікі выстаўкі рарытэтных веласіпедаў "Усё жыццё ў адным веласіпедзе" ў Мінску змогуць правесці пяць дзён у Італіі. Як расказала карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела інфармацыйна-выставачнай работы Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Таццяна Шкляр, разам з білетам наведвальнікі экспазіцыі ў музеі атрымаюць ваўчар браніравання і дагавор на падарожжа ўдваіх у Італію.

"Арганізатар з італьянскага боку кампанія ItalyMania гатова запрасіць у краіну, якая прадставіла такую незвычайную выстаўку. Уладальніку білета трэба будзе аплаціць расходы па пераездзе, транспартны збор і збор па браніраванні. Пражыванне ў атэлі і экскурсія па Венецыі будуць для яго і яго спадарожніка бясплатнымі. Выбраць зручны час паездкі можна ўжо з сакавіка", - расказала Таццяна Шкляр.

Выстаўка ў Нацыянальным гістарычным музеі, якая адкрылася 18 лютага, будзе працаваць на працягу года. Вернісаж наведалі каля дзвюх соцень гасцей. Арганізатары чакаюць высокі інтарэс да рарытэтных экспанатаў, паколькі экзэмпляры ўяўляюць сабой у большай ступені перасовачныя міні-вытворчасці, чым транспартныя сродкі.

На выстаўцы экспануюцца 30 веласіпедаў калекцыі Маўрыцыа Урбінаці з італьянскага горада Рыміні. Калекцыянер збіраў рарытэты амаль 40 гадоў, і па яго прызнанні, кожны з іх вельмі дарагі, хоць кошт можа адрознівацца ў разы. Усе экспанаты не рэстаўрыраваны і ў рабочым стане. Наведвальнікі ўбачаць тут веласіпед - лялечны тэатр, веласіпед-кінатэатр, веласіпед - газетны кіёск, з такарным станком і кавальскімі мяхамі і шмат іншых незвычайных транспартных сродкаў. Ёсць адзін складаны веласіпед - салдата-стралка. Але многія маюць вельмі вялікую масу, асобныя веласіпеды можна перамясціць толькі ўтраіх. Краіна паходжання большасці з іх - Італія. Для кожнага экспаната падрыхтавана апісанне, больш падрабязную інфармацыю раскажуць экскурсаводы.

Рарытэтныя веласіпеды дэманстраваліся ў Італіі на буйнейшай экспазіцыі EХРО ў Мілане. Цяпер з выстаўкай змогуць азнаёміцца ў Мінску.

У Нацыянальным гістарычным музеі таксама можна ўбачыць веласіпеды, што выпускаліся раней, напрыклад, у часы Савецкага Саюза, і сёння ў Беларусі. Гэтыя экзэмпляры прадстаўлены Мінскім велазаводам.

Кошт білетаў на выстаўку дэмакратычны: дарослыя могуць агледзець экспазіцыю, заплаціўшы Br85 тыс, студэнты - Br50 тыс, школьнікі - Br35 тыс, для дзяцей да 6 гадоў уваход у музей свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі