У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Снж 2015

Навагодні феерверк парадуе мінчан мноствам спецэфектаў

30 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Навагодні феерверк парадуе мінчан мноствам спецэфектаў, ён адбудзецца 1 студзеня ў 1.30 на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар ТАА "Кальвін" Канстанцін Марозаў.

Арганізатары маюць намер стварыць шоу, па маляўнічасці як у еўрапейскіх гарадах. "Гэта будзе сімбіёз відаў і тыпаў піратэхнікі. Мы задзейнічаем усю наменклатуру піратэхнікі і сусветныя дасягненні ў гэтай галіне: водныя, надводныя і нават падводныя вырабы, калі дазволяць умовы надвор'я", - сказаў Канстанцін Марозаў.

Пускавыя кропкі, а іх будзе 8, размесцяць на тэрыторыі Вострава Мужнасці і Смутку (Вострава слёз). У неба ўзляцяць вырабы рознага калібру - ад 25 мм да 125 мм. На вышыні ад 15 м да 150 м па чарзе будуць мігацець агні ў выглядзе рымскіх свечак, батарэй салютаў, змеек, кветак і многіх іншых спецэфектаў. "Мноства колераў на феерверку гарантавана. Пераважаць будуць залпы ў нацыянальных колерах - чырвоным і зялёным", - дадаў субяседнік.

Святочны навагодні феерверк дапоўняць музычныя кампазіцыі. Яны будуць гучаць з процілеглага берага сінхронна з феерверкам. Пры гэтым арганізатары пастараліся ўлічыць пажаданні і ўзрост гледачоў. Яркія агні размалююць неба як пад класіку, так і рок, поп-музыку. Працягласць шоу складзе каля 12 хвілін. "Пры ясным небе феерверк убачаць усе жыхары Мінска", - запэўніў кіраўнік прадпрыемства.

ТАА "Кальвін" з'яўляецца вытворцам, пастаўшчыком і імпарцёрам піратэхнічных вырабаў у Беларусь. Па выніках агульнабеларускага маркетынгавага даследавання на фестывалі-конкурсе "Выбар года" кампанія неаднаразова прызнавалася лепшай у намінацыі "Кампанія па арганізацыі піратэхнічных шоу нумар 1 у Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску