Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Снж 2025

"Навагодні экспрэс" стартуе на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску


Фота з архіва БЧ

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Навагодні экспрэс" пачынае курсіраваць па мінскай Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава ў дні зімовых канікулаў, калядных і навагодніх свят, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Гасцей у дарозе будуць суправаджаць героі любімых казак. На лясной паляне станцыі Сасновы Бор арганізуюць навагодні тэатралізаваны паказ з Дзедам Марозам і Снягурачкай, персанажамі вядомых мультфільмаў.

Падарожнічаць у па-святочнаму ўпрыгожаных вагонах "Навагодняга экспрэса" можна будзе 24-31 снежня, а таксама 1-4 і 7 студзеня. "У гэтыя дні саставы поезда зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Працягласць падарожжа - 1 гадзіна 20 мінут", - удакладнілі ў прэс-цэнтры.

Напрыклад, 24, 30 снежня і 1 студзеня адправіцца ў госці да Дзеда Мароза на "Навагоднім экспрэсе" можна будзе ў 14.20 і 16.00, 29 і 31 снежня - у 11.00 і 12.40, 25-28 снежня, 2-4 і 7 студзеня - у 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.

Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць сябе ў ролі машыніста дзякуючы гульнявому модулю, устаноўленаму ў зале чакання на станцыі Заслонава. Ён уяўляе сабой сапраўднае рабочае месца, дзе на панэлі размешчана сістэма кіравання, а на вокнах-экранах адлюстроўваецца рух па ўчастку чыгункі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі