У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Крс 2017

Нацыянальны стэнд да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены ў Алматы

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Беларусі з 6 па 8 красавіка прымае ўдзел у ІХ Міжнароднай кніжнай і паліграфічнай выстаўцы "Па Вялікім Шаўковым шляху-2017", якая праходзіць у Алматы (Казахстан). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінінфарме.

У дзень адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя нацыянальнага стэнда, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Госці мерапрыемства змаглі азнаёміцца з лепшымі навінкамі вядучых выдавецтваў, пранікнуцца традыцыямі нацыянальнай культуры дзякуючы акапэльнаму гучанню народных песень "Купалінка" і "Полька беларуская" ў выкананні юнай Настассі Майсюк.

На выстаўцы ў Алматы прадстаўлены вядучыя выдавецтвы, паліграфічныя прадпрыемствы і бібліятэкі Казахстана, Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Індыі, Турцыі і іншых краін, якія сабраліся для абмеркавання актуальных праблем і перспектыў развіцця выдавецка-паліграфічнай і бібліятэчнай галін, а таксама для пашырэння дзелавых і прафесійных кантактаў і абмену вопытам.

У 2017 годзе адзначаецца юбілей беларускага кнігадрукавання, тэматычныя мерапрыемствы праводзяцца і за мяжой. У 1517 годзе ў Празе Францыскам Скарынам быў выдадзены Псалтыр. Затым вялікі асветнік і гуманіст падрыхтаваў і выдаў астатнія кнігі Старога запавету пад агульнай назвай "Біблія Руска".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс