У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Крс 2013

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Музей еўрапейскага жывапісу Цяньцзіня плануюць сумесныя праекты

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў і дырэктар Музея еўрапейскага жывапісу Цяньцзіня (КНР) Лі Сян падпісалі 29 красавіка ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, мэтай беларуска-кітайскага пагаднення з'яўляецца пашырэнне сферы супрацоўніцтва за замежнымі калегамі. "Да гэтага калектыў Нацыянальнага мастацкага музея ўжо наладзіў партнёрскія адносіны з калектывамі з цэнтральных раёнаў КНР, - адзначыў гендырэктар. - Дзякуючы падпісанню пагаднення з Музеем еўрапейскага жывапісу Цяньцзіня супрацоўніцтва распаўсюдзілася і на рэгіянальны ўзровень".

На аснове пагаднення беларускі і кітайскі бакі плануюць сумесныя праекты. Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, ад кітайскіх калег паступіла прапанова экспанаваць ў цяньцзінскім музеі карціны як беларускіх класікаў, так і маладых мастакоў. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі будзе арганізавана выстаўка сучасных кітайскіх мастакоў. "Першая экспазіцыя адкрыецца ў музеі ўжо ў наступным годзе", - паведаміў генеральны дырэктар і дадаў, што яе адкрыццё супадзе з юбілейнай датай - 75-годдзем з моманту заснавання музея.

Візіт кітайскай дэлегацыі ў Беларусь праходзіць з 27 красавіка па 6 мая. У яе складзе дырэктар Музея еўрапейскага жывапісу г.Цяньцзіня Лі Сян, супрацоўнікі музея, а таксама генеральны дырэктар Цяньцзінскай інвестыцыйнай кампаніі Haiteng Цзян Чжэньсін, дырэктар Цэнтра развіцця культуры г.Цяньцзіня Лі Ліцзюн, прафесар Цяньцзінскага педагагічнага інстытута Лі Чжэнхе.

У час візіту запланавана наведванне аб'ектаў беларускай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску