У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2019

Нацыянальны гістарычны музей правядзе "Ноч моды" 18 мая

Нацыянальны гістарычны музей правядзе
Фота з архіву

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі правядзе "Мод найт" у час традыцыйнай акцыі "Ноч музеяў" 18 мая, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца інфармацыйна-выставачнага аддзела ўстановы Дар'я Аўчыннікава.

"У гэтым годзе нашых наведвальнікаў мы запрашаем на праграму "Мод найт", прысвечаную модзе, у нас цяпер праходзіць выстаўка з прыватнай калекцыі гісторыка моды Аляксандра Васільева "Запрашэнне на баль", на якой прадстаўлена каля ста вячэрніх, убраных і цырыманіяльных сукенак і аксесуараў, - расказала загадчыца аддзела. - Музейныя супрацоўнікі распрацавалі квесты, прысвечаныя модзе, па экспазіцыях "Старажытная Беларусь", "Беларусь у партрэтах і геральдыцы XVI-XVIII стагоддзяў" і, вядома ж, "Запрашэнне на баль". Для нашых гасцей мы падрыхтавалі цікавыя пытанні, якія адносяцца да выстаўкі".

Акрамя таго, будзе задзейнічаны і ўнутраны дворык Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца тэатральнае выступленне з удзелам акцёраў з Францыі Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Тэатра", жывая скульптура ў выкананні артыста арыгінальнага жанру Марціна Марта, паказ калекцый адзення ад маладых беларускіх дызайнераў, гарачы танец фламенка ад "КатрІн", выступленне мінскага выканаўцы Сяргея Пукста, бясплатныя стрыжкі, часовыя татуіроўкі, тэатральная майстэрня для дзяцей і падлеткаў, фуд-корт, кірмаш упрыгажэнняў і падарункаў, музычная праграма.

"Наша "Модная ноч" будзе насычанай, пазнавальнай і вясёлай. Паколькі Нацыянальны гістарычны музей заўсёды стараецца стварыць душэўную і цёплую атмасферу, прыцягваючы розныя танцавальныя і музычныя групы. А таксама ў "Ноч музеяў" мы прапануем з іншага ракурсу паглядзець на нашы выстаўкі", - адзначыла Дар'я Аўчыннікава.

"Мод найт" будзе працаваць з 19.00 18 мая да 01.00 19 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс