Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Apr 2019

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаць у Беларусі да 2021 года

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаць у Беларусі да 2021 года
Фота з архіву

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 145 "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэту ўстанову створаць у Мінску да 1 студзеня 2021 года. Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучанне каля 2 тыс. найбольш адораных дзяцей - вучняў 6-11 класаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Для іх распрацоўваецца спецыяльная адукацыйная праграма, разлічаная на 21 дзень. Затым дадатковая адукацыя прадоўжыцца па індывідуальных планах з дыстанцыйным суправаджэннем выкладчыкамі тэхнапарка.

З дзецьмі будуць працаваць высокакваліфікаваныя педагогі, вучоныя, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі навукова-даследчых і прамысловых арганізацый.

У інфраструктуру тэхнапарка ўвойдуць вучэбна-лабараторны корпус з сучасным абсталяваннем, інтэрнат для пражывання навучэнцаў. Пражыванне і харчаванне будуць забяспечвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

"Стварэнне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка - гэта рэальная дзяржаўная падтрымка адораных навучэнцаў для развіцця іх здольнасцей, тэхнічнай творчасці, фарміравання інтарэсу да навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Прадугледжваецца, што навучанне ў тэхнапарку будзе матываваць школьнікаў да выбару будучай прафесіі ў сферы навукі і высокіх тэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі