Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліп 2017

Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі чэрвеня

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць 100 і больш рэйсаў штомесяц" самым пунктуальным перавозчыкам прызнана авіякампанія UTair з паказчыкам пунктуальнасці 90,3 працэнта. Без затрымак яна выканала 97 са 120 рэйсаў.

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць менш за 100 рэйсаў штомесяц" самым пунктуальным перавозчыкам прызнана авіякампанія Etihad Airways з паказчыкам пунктуальнасці 76,9 працэнта. На яе рахунку 20 з 26 рэйсаў без затрымак.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генэкс". Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі