Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Jun 2016

Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у дваццатку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у дваццатку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы па версіі амерыканскага рэсурсу Flightstats, які адсочвае дакладнасць адпраўлення і прыбыцця рэйсаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.

Паводле даных рэсурсу, у 2015 годзе Нацыянальны аэрапорт Мінск выканаў 88,89 працэнта рэйсаў своечасова. Пры гэтым з 15 890 прааналізаваных рэйсаў 1 499 былі выкананы з затрымкай. Сярэдняя затрымка склала крыху больш за 38 мінут. "З такімі паказчыкамі галоўны аэрапорт краіны заняў 19-ю пазіцыю сярод самых пунктуальных паветраных гаваней Еўропы", - адзначылі ў прэс-службе.

Найбольш пунктуальнымі аэрапортамі Еўропы па выніках 2015 года Flightstats назваў фінскія Оўлу і Хельсінкі, якія займаюць першы і другі радок у Еўропе, а таксама шведскі Калакс - трэці. Аэрапорт Рыгі займае чацвёртае месца. Замыкае пяцёрку лідараў польскі аэрапорт Лавіца (Познань).

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс". Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі