У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2014

Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў лепшым у СНД па выніках работы за 2013 год

29 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам конкурсу "Лепшы аэрапорт краін СНД" па выніках работы за 2013 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры прадпрыемства.

Конкурс штогадова праводзіць Асацыяцыя "Аэрапорт" грамадзянскай авіяцыі краін СНД, якая з'яўляецца недзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй, створанай у 1990 годзе для каардынацыі дзейнасці яе членаў, пашырэння дзелавых магчымасцей, прадстаўлення і абароны іх інтарэсаў. "Перамогшы ў конкурсе, Нацыянальны аэрапорт Мінск атрымаў пацвярджэнне высокіх вынікаў вытворчай дзейнасці і значнага ўкладу ў развіццё грамадзянскай авіяцыі. Перамога павысіць прэстыж аэрапорта ў асяроддзі авіяцыйнай супольнасці", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Для ўдзелу ў конкурсе спецыялісты мінскага аэрапорта прадставілі агляд дзейнасці, які ўключае кароткую гісторыю і характарыстыкі прадпрыемства, апісанне асноўных відаў работ і паслуг, сістэм менеджменту прадпрыемства, укаранёных новых тэхналогій, пералічылі дасягненні і ўзнагароды ў галіне якасці.

Нацыянальны аэрапорт Мінск уваходзіць у асацыяцыю з 1997 года. У 2009 годзе стаў пераможцам у намінацыі "Перспектыўна развіваемы аэрапорт".

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруецца Нацыянальная авіякампанія "Белавія" і грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс". Палёты из мінскага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў. За першы квартал 2014 года праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і яго філіял аэрапорт Мінск-1 было перавезена больш за 398,8 тыс. пасажыраў, што на 12,6 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс