Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Стд 2018

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе праект да 400-годдзя першага "Буквара"

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА генеральны дырэктар НББ Раман Матульскі.

"Бягучы год мы хочам пражыць пад знакам 400-годдзя першай кнігі пад назвай "Буквар", - сказаў ён. "Буквар" убачыў свет летам 1618 года, і да яго выдання мелі непасрэднае дачыненне беларусы. Плануецца факсімільнае ўзнаўленне кнігі.

Раман Матульскі дадаў, што ў бліжэйшы час пройдзе прэс-канферэнцыя, дзе будуць агучаны падрабязнасці гэтага міжнароднага праекта, які дэманструе ўклад Беларусі ў еўрапейскую сусветную культуру, адзначыў ён.

Дырэктар бібліятэкі падкрэсліў, што асноўны стратэгічны напрамак работы НББ - развіццё нацыянальнай бібліяграфіі. Размова ідзе пра спіс усіх кніг, усяго, што было напісана, надрукавана беларусамі. "У гэтай базе цяпер каля 600 тыс. запісаў, мы выяўляем тыя помнікі кніжнай культуры, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, якія невядомы. За пяць гадоў гэта 18 тыс. назваў, знойдзеных намі за мяжой, у асноўным у еўрапейскіх бібліятэках, музеях. Наступны крок - займець іх у Беларусі", - сказаў ён.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі