У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2017

Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў дар Іраку амаль 800 выданняў

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка перадала ў дар пасольству Ірака ў Беларусі камплект выданняў. Цырымонія адбылася ў час міжнароднай кампаніі па зборы дакументаў для папаўнення фондаў іракскіх бібліятэк, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НББ.

У падарачны камплект увайшлі кнігі з гуманітарнай тэматыкі, вучэбныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, зборнікі навуковых артыкулаў, даведачныя выданні, прамысловыя каталогі, навуковыя перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый і інш. Многія кнігі выдадзены ў Беларусі і прадстаўляюць яе культуру, эканоміку і экалогію, палітыку і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі. Важным крытэрыем пры падборы выданняў была наяўнасць публікацый з анатацыямі на англійскай мове, або англамоўных фрагментаў.

Паводле слоў прадстаўніка пасольства Ірака ў Беларусі Хасана аль-Джанабі, пасля таго, як тэрарысты разбурылі бібліятэкі і спалілі вялікую колькасць кніг, у краіне вымушаны аднаўляць не толькі будынкі, але і фонды. Вялікую дапамогу ў гэтым могуць аказаць буйныя бібліятэкі ўсяго свету.

Намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч у сваю чаргу выказала словы падтрымкі іракскаму боку. Паводле яе слоў, нічым не могуць быць апраўданы варварскія дзеянні, у выніку якіх знішчаюцца фонды бібліятэк. Гэта - скарбніцы сусветных ведаў, і святы абавязак - сумеснымі намаганнямі пастарацца папоўніць іх фонды і садзейнічаць умацаванню іх пазіцый у культурным жыцці краіны.

На заканчэнне сустрэчы іракскі бок выказаў удзячнасць за аказаныя падтрымку і дапамогу, пажадаўшы Беларусі міру і згоды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс