У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Жнв 2017

Нацбанк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Жаўрук-смяцюх"

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 14 жніўня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Жаўрук-смяцюх" серыі "Птушка года", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Сярэбраная манета наміналам Br10 будзе выпушчана тыражом 1 тыс. штук, медна-нікелевая - наміналам Br1 - тыражом 2 тыс. штук.

На аверсе ўверсе манеты выкананы рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Беларусі, у цэнтры ў авале - відарыс птушаняці на стылізаваных далонях. На рэверсе ў цэнтры ў авале, які сімвалізуе яйка, - рэльефны відарыс птушкі.

Манеты адчаканены на рэспубліканскім дзяржаўным прадпрыемстве "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковыя для прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс