У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Сак 2019

Настасся Шкурдай устанавіла новы рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м на спіне

Настасся Шкурдай устанавіла новы рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м на спіне
Фота БФП

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адкрытым чэмпіянаце Латвіі ў Рызе Настасся Шкурдай устанавіла новы рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м на спіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі плаванні.

Беларуска пераадолела дыстанцыю ў 50-метровым басейне за 1 мін 00,62 сек і пераўзышла дасягненне 2011 года Аляксандры Герасімені (1 мін 00,68 сек). Таксама нацыянальны рэкорд устанавіла беларуска Аліна Змушко на дыстанцыі 50 м брасам - 31,25 сек, перавысіўшы ранейшы лепшы рэзультат Іны Капішынай - 31,29 сек, які быў паказаны ў 2009 годзе.

У адкрытым чэмпіянаце Латвіі нацыянальная зборная Беларусі заваявала 61 медаль.

Турнір у Рызе ў календары FINA з'яўляўся кваліфікацыйным па выкананні нарматываў на чэмпіянат свету 2019 года ў Кванджу (Рэспубліка Карэя, з 12 па 28 ліпеня 2019 года) і Алімпійскія гульні ў Токіа. Беларускія спартсмены таксама выканалі адборачныя нарматывы на летнюю Універсіяду ў Неапаль: Ілья Шымановіч (50 м, 100 м брас) і Аліна Змушко (50 м брас). Як адзначылі ў федэрацыі плавання, па нарматывах першынстваў свету і Еўропы сярод юніёраў праплыла Настасся Шкурдай (100 м на спіне, 50 м на спіне, 50 м батэрфляй і 100 м на спіне, 50 м на спіне, 200 м на спіне, 50 м батэрфляй, 200 м комплекс). На алімпійскі фестываль моладзі Еўропы адабраўся Іван Адамчук (100 м, 200 м на спіне, 200 м комплекс).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс