У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Кст 2017

Нашумелы фільм "Мацільда" беларусам прадставіць Сяргей Гармаш

Нашумелы фільм "Мацільда" беларусам прадставіць Сяргей Гармаш8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нашумелы фільм "Мацільда" рэжысёра Аляксея Учыцеля ў кінапракат Беларусі выйдзе 26 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА арганізатары паказу.

Прадставяць беларускаму гледачу стужку на перадпрэм'ерным паказе 18 кастрычніка ў Мінску выканаўца ролі імператара народны артыст Расіі Сяргей Гармаш і прадзюсар фільма Аляксей Разанцаў.

Яшчэ да прэм'еры фільма ўзнікла незадавальненне з боку пэўнай часткі грамадства з-за таго, што фільм аб адносінах нашчадка расійскага прастола Мікалая II і балерыны Мацільды Кшасінскай апаганьвае памяць імператара і сям'і.

У верасні камісія Міністэрства культуры Беларусі прызнала фільм этычным і дапусціла яго да пракату з рэйтынгам "16+".

У галоўных ролях Даніла Казлоўскі, Яўген Міронаў, Рыгор Дабрыгін, Інгеборга Дапкунайтэ, Ларс Ейдзінгер, Томас Астэрмаер, Луіза Вальфрам, Сара Штэйн, Галіна Цюніна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску