Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2013

Нашчадкі ўладальнікаў Мірскага замка прадаставяць са сваёй калекцыі партрэты Радзівілаў для выстаўкі ў Беларусі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь упершыню была прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы турызму, адпачынку на вадзе і падарожжаў "F.re.e 2013", якая праходзіла ў Мюнхене. Як паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, сумесны стэнд быў арганізаваны генеральным консульствам нашай краіны ў Мюнхене і музеем "Замкавы комплекс "Мір".

"Наведвальнікі і ўдзельнікі выстаўкі азнаёміліся з турыстычнымі магчымасцямі Беларусі, парадкам выдачы беларускіх турыстычных віз. Першы вопыт удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў выстаўцы паказаў значны турыстычны інтарэс да нашай краіны з боку жыхароў Баварыі", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Пры ўдзеле супрацоўніка генеральнага консульства праведзены перагаворы дырэктара музея "Замкавы комплекс "Мір" Вольгі Папко з нашчадкам уладальнікаў Мірскага замка Канстанцінам Гогенлоэ-Шылінгсфюрстам. Бакі дамовіліся аб арганізацыі ў Мірскім замку выстаўкі партрэтаў князёў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрста, правядзенні выстаўкі экспанатаў музея замка Шылінгсфюрст. Да экспанатаў гэтага музея належаць раней невядомыя бюсты і партрэты графіні Стафаніі Вітгенштэйн (народжанай Радзівіл), якая была апошнім уладальнікам Мірскага замка, а таксама карціна пэндзля рускага мастака Карла Брулова, якая лічылася страчанай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі