Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Apr 2017

Народныя традыцыі Беларусі прадстаўлены ў Жэневе

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народныя традыцыі і нематэрыяльная спадчына Беларусі прадстаўлена ў аддзяленні ААН у Жэневе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Інстытуце культуры Беларусі.

"Беларускае вясенняе свята" стала культурнай падзеяй, якая прадставіла міжнароднай супольнасці ў Жэневе багатыя народныя традыцыі і разнастайную нематэрыяльную спадчыну Беларусі. Прысутныя маглі азнаёміцца з інфармацыйнай і фатаграфічнай выстаўкай, убачыць спектакль з народных вясенніх абрадаў, песень і танцаў у выкананні музычнага калектыву "Ветах" з элементамі традыцый сустрэчы птушак.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Жэневе Юрый Амбразевіч, начальнік аддзела па палітычных пытаннях і партнёрствах офіса генеральнага дырэктара адзялення ААН у Жэневе Салман Бал, дырэктар рэгіянальнага прадстаўніцтва ЮНЕСКА Абдулазіз аль Музаіні.

Юрый Амбразевіч, звяртаючыся да гасцей, падкрэсліў асаблівую ролю культурных узаемаадносін для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва. Была выказана думка аб тым, што падабенства народных традыцый у розных частках свету сведчыць аб большай блізкасці людзей і краін, чым часта ўяўляецца.

Генеральнаму дырэктару аддзялення ААН перададзены "сінічнікі", якія бадуць размешчаны на дрэвах у гістарычным парку аддзялення ААН у Жэневе "Арыяна".

Мерапрыемства было арганізавана Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі ў Жэневе ў супрацоўніцтве з Інстытутам культуры Беларусі пад эгідай праграмы культурнай дзейнасці ААН і пры падтрымцы рэгіянальнага прадстаўніцтва ЮНЕСКА ў Жэневе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі